N.R.M. зладзіць у Варшаве свой першы за апошнія 15 год канцэрт



Беларускі рок-гурт N.R.M. зладзіць у Варшаве свой першы за апошнія 15 год канцэрт.

“Мы шмат гралі ў розных гарадах Польшчы, на буйных фэстах, але менавіта да Варшавы неяк не даходзіла”, – распавядае лідар калектыву Піт Паўлаў.

У праграме імпрэзы – як старыя песні, так і зусім новыя. “Такая свежасць – не выпадковая”, – працягвае музыка.

Мы зараз якраз ставім мэтай такой адукацыйнай – навязаць новыя песні, каб не жыць мінулым. І я хачу навязаць усім дыялог пра будучыню і пра гэта скажу на канцэрце выразна.

РР: Будучыня – гэта пра пратэсты альбо будучыня – гэта пра перамогу?

Я нашы пратэсты называю рэвалюцыяй, проста яна яшчэ не перамагла. Яна зараз знаходзіцца ў стане рэакцыі. Наша рэвалюцыя яшчэ не дасягнула канчатковай мэты, але яна дакладна дасягне. Будучыня – гэта тое, што будзе пасля перамогі.

Канцэрт гурта N.R.M. адбудзецца 25 лютага ў клубе “BeerStation Centrum” (Lwowska 17). Пачатак у 19:00.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя