На “Басовішча” можа выправіцца спецыяльны цягнік
2-га ліпеня пасля 16-ці гадоў паўзы ў расклад руху вяртаецца цягнік з Беластока на Станцыю Валілы. Для пачатаку адзін курс толькі ў суботу і нядзелю і толькі да канца верасня. Выезд цягніка з Беластока плануецца а 9-й гадзіне раніцы, вяртанне з Валілаў а 16-й.
Як кажа войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша, ідуць размовы, каб арганізаваць спецыяльны цягнік на беларускі фэст”Сяброўская Бяседа” і фестываль “Басовішча”.
– На “Басовішча” было б вельмі добра арганізаваць цягнік. Пастараемся зрабіць так, каб у пятніцу на ўікэнд можна было выехаць, а вярнуцца ў нядзелю.
Звычайны квіток на маршрут з Беластоку ў Валілы абыйдзецца ў 5 злотых.
Таксама сёлета мінае 130 гадоў з адкрыцця чыгуначнай лінні Баранавічы – Беласток. Святкаванні гадавіны запланаваныя на 3-га верасня ў вёсцы Саколе.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара