На беларуска-літоўскай мяжы канфіскавалі цыгарэты на 145 тысяч еўра
17 гадоў таму
Літоўскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў грузавіку, які па дакументах ехаў пустым.
-
Фото: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
8-га кастрычніка грамадзянін Расеі перасякаў мяжу ў пункце пропуску „Райгардас”. Ён сказаў, што едзе ў Калінінград і не вязе з сабой ніякага грузу. Грузавы аўтамабіль адправілі на надгляд і знайшлі ў ім схованку пад столлю. У схованцы знаходзілася каля 35 тысяч пачкаў цыгарэт „Мінск” і NZ Gold. Іх кошт ацэньваецца на 145 тысяч еўра. Распачата расследаванне. Кіроўцу вызвалілі пад заклад 7 тысяч еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
