На беларуска-літоўскай мяжы сабралася больш за 400 фур
Назбіралася чарга з больш як чатырыста вялікагрузных аўтамабіляў, якія чакаюць сваю чаргу на беларуска-літоўскай мяжы для выезду ў Еўразвяз. Літва ўжо папрасіла прабачэння перад Беларуссю за сваіх памежнікаў.
Больш за ўсё фур сабралася ў пунктах пропуску „Каменны Лог” і „Прывалка” – 140 і 145 грузавікоў. Менш за сотню грузавікоў стаяць у „калейцы” у „Беняконях” – 63 і „Катлоўцы” – 60.
Такія дадзеныя па стане на 10 гадзін раніцы, прыводзіць Дзяржаўны памежны камітэт.
Беларускае Радыё Рацыя