На беларуска-польскай мяжы застаецца больш за 700 мігрантаў



Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі расказаў, што ў лагістычным цэнтры «Брузгі» працягваюць жыць больш за 700 мігрантаў, сярод іх 270 дзяцей.

З ягоных словаў, большасць з іх хоча паехаць у заходнія краіны, каб уз’яднацца са сваім сем’ямі. Па тых, хто запытае прытулку ў Беларусі, разгледзяць пытанне; хто захоча вярнуцца на радзіму — адправяць дадому. Ён заўважыў, што прадстаўнікі Еўразвязу прыязджалі ў Беларусь, каб праверыць, ці ідзе супрацоўніцтва па мігрантах з міжнароднымі арганізацыямі. У іншым, са словаў Макея, Захад не цікавіцца далейшым лёсам гэтых людзей.

Фота: © Sputnik