На беларускай мяжы збілі не ўкраінскі, а расейскі беспілотнік



Выданне The Insider, вядомае расследаваннямі, вывучыла гісторыю з беспілотнікам, збітым каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Фота% скрыншот відэа Беларусь-1

Эксперты сцвярджаюць, што гэта не ўкраінскі Spectator M1, а расейскі „Арлан”. На фота, апублікаваных беларускім бокам, яны звярнулі ўвагу на форму галаўной часткі і адсутнасць аэрадынамічных заканцовак-вінглетаў на крылах, што характэрна якраз для „Арлана”. 

Гэты расейскі беспілотнік пастаўляецца ў Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, М’янму і Узбекістан.

Як паведамлялася, збіты шпіён-беспілотнік стаў прычынай дыпламатычнага скандалу: украінскага амбасадара  выклікалі ў МЗС Беларусі, каб уручыць яму ноту пратэсту. Украінскі бок назваў гісторыю правакацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя