На Беласточчыне праходзіць І Тэатральны фестываль “Одэ”
У Бельску Падляшскім, Гайнаўцы ды Беластоку можна глядзець спектаклі для гледачоў кожнай узроставай катэгорыі. Сярод гэтага спектакль “ПустаЯ” – пастаноўка на гаворцы беларусаў Падляшша.
“Хочам, каб людзі маглі гядзець спектаклі па-свойму”, – распавядае стваральніца фестывалю Яанна Стэльмашук-Троц:
– Каб прыйсці ў тэатр і пабачыць свой тэатр, гэта значыць, які распавядае пра свае праблемы на сваёй мове. І таму такая думка, каб фестываль называўся словам адсюль – значыцца “Одэ”.
[Not a valid template]
Сёння ў Беластоку спектакль “ПустаЯ” будзе можна паглядзець у кавярне “Змена Клімату”. Пачатак у 17 гадзін. Уваход бясплатны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
