На Бельшчыне адзначылі сотыя ўгодкі І Сусветнай вайны
Ваяводскія святкаванні сотых угодкаў І Сусветнай вайны пачаліся з малітвы ў вёсцы Ягуштова. За ахвяраў вайны ды бежанцаў маліліся ў мясцовай царкве.
Затым – на мясцовых ваенных могілках. “Тут пачываюць парэшткі звыш 1200 жаўнераў часоў І Сусветнай вайны,” – тлумачыць суарганізатар святкаванняў, войт гміны Бельск-Падляшскі Раіса Раецкая:
– Людзі змаглі ў спакойнай, урачыстай атмасферы згадаць тое, што адбылося 100 гадоў таму. І гэта падстава ўспомніць тых, хто так і не вярнуўся назад.
Малітву спраўлялі як праваслаўныя, так і рыма-каталіцкія святары. Прысутнічалі ваяводскія ды мясцовыя ўлады, самаўрадаўцы. З Ягуштова святкаванні перанясліся ў Студзіводы, што ў Бельску-Падляшскім.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара