На Чарнобыльскай АЭС Пуцін рыхтуе тэракт, каб абвінаваціць Украіну



Украінская выведка валодае інфармацыяй, што расейскія акупанты рыхтуюцца здзейсніць тэракт у «зоне адчужэння» ў Чарнобылі, каб абвінаваціць Украіну. Піша “ Украінская праўда” са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны.

«Паводле наяўнай інфармацыі, Уладзімір Пуцін аддаў загад падрыхтаваць тэракт на Чарнобыльскай АЭС. Падкантрольная Расеі Чарнобыльская АЭС плануе стварыць тэхнагенную катастрофу, адказнасць за якую акупанты паспрабуюць перакласці на Украіну. Гэта значыць, не атрымаўшы жаданага выніку ад наземнай ваеннай аперацыі і прамых перамоваў, Пуцін гатовы пайсці на ядзерны шантаж сусветнай супольнасці дзеля саступак у падтрымку Украіны.

Цяпер і Ўкраіна, і свет, і сама Расея разумеюць, што заявы аб датычнасці Ўкраіны да стварэньня ядзернай пагрозы — гэта ўсяго толькі інсцэніроўка пасрэднага сцэнару». Паведамляе Галоўнае ўпраўленне украінскай разведкі. Зараз станцыя абясточана і адключана ад сістэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).