На Данбасе пачаўся абмен ваеннапалоннымі
Афіцыйны Кіеў і самаабвешчаныя Данецкая і Луганская рэспублікі пачалі абмен палоннымі. Апалчэнцы аддалі ўкраінскаму боку 139 чалавек. У сваю чаргу Украіна вярнула 52 асобы.
Абмен палоннымі павінен завяршыцца 4-5 сакавіка, паведаміў старшыня Цэнтру садзейнічання вызваленню палонных і закладнікаў пры СБУ Юрый Тандыт.
„Паводле апошніх дамоўленасцяў, якія былі ў Менску, мы павінны забраць палонных да 4-5 сакавіка. Мы будзем прытрымлівацца гэтага прынцыпу. Ёсць законапраект у профільным камітэце, які дазволіць нам выпусціць тых людзей, якія атаясамлівалі сябе з гэтымі самаабвешчанымі рэспублікамі”, – распавёў Юры Тандыт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота © РИА Новости, Валер Мельнікаў
