На дыскусіі «Свае пра сваЁ» ў Беластоку абмеркавалі гаворкі Падляшша
У Беластоку адбылася чарговая лекцыя-дыскусія з цыклу «Свае пра сваЁ», дзе беларусы з Беларусі і мясцовыя аўтахтонныя беларусы абмяркоўваюць гісторыю і культуру Падляшша.
Гэтым разам гаварылі пра мову Падляшша і разнастайнасць тутэйшых гаворак, у залежнасці ад рэгіёну. Адным з гасцей дыскусіі быў журналіст рэдакцыі праграм нацыянальных меньшасцяў Польскага радыё Беласток Зміцер Косцін.
– Мне здаецца, што гэта вельмі важная сустрэча, таму што тэма мовы, гаворак для беларусаў з Беларусі амаль адсутнічае. Гаворкі беларусаў Беласточчыны мне свайго часу ўсвядомілі багацце, якое мая беларуская размоўная, гутарковая, дыялектная мова. І мы пра гэтае багацце мала што ведаем. Але на нейкую далёкую перспектыву, дзе літаратурная мова будзе мець моцную падтрымку і значны распаўсюд, прыйдзе час, калі мы зацікавімся сваімі гаворкамі. Добра было б, каб да гэтага моманту яны яшчэ захаваліся б.
Цыкл лекцый-дыскусій пра гісторыю і культуру Падляшша «Свае пра сваЁ» ў Беластоку праходзіць на пляцоўцы МостМедыя, у супрацы беларускага гістарычнага клуба Beer&History і фонда Камунікат, дзякуючы падтрымцы Міністрэства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы, і пры інфрамацыйнай падтрымцы нашага Радыё Рацыя.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя