На дзіцячым „Еўрабачанні” перамагла прадстаўніца Польшчы



Польшча стала пераможцам дзіцячага «Еўрабачання». Беларусь – на 11 месцы.

У польскім горадзе Глівіцэ 24 лістапада прайшоў штогадовы дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне». У ім перамагла прадстаўніца Польшчы Вікі Габор. Гэта другі запар поспех палякаў у гэтым конкурсе.

Вікі мае 12 гадоў, яна нарадзілася ў Нямеччыне, пайшла ў школу ў Вялікабрытаніі, а цяпер жыве ў Польшчы.

Агулам за перамогу змагаліся ўдзельнікі з 17-ці краін Еўропы, а таксама з Аўстраліі і Казахстана. Каб вызначыць пераможцу вынікі глядацкага галасавання спалучылі з вынікамі нацыянальнага журы ад кожнай краіны-ўдзельніцы.

Агульныя вынікі наступныя: Польшча – 278 балаў, Казахстан – 227, Гішпанія – 212. У Беларусі – 92 балы і 11-ае месца. Нашу краіну прадстаўляла Елізавета Міснікава.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА