На фестывалі «Напрамак Усход» адбудзецца прэм’ера спектаклю «Святло ў цемры»



Спектакль паўстае ў Беластоку, а працуюць нам ім беларускія творцы, сярод якіх рэжысёр Андрэй Саўчанка. Прэм’еру спектаклю «Святло ў цемры» чакаем напрыканцы фестывалю «Напрамак Усход», які праходзіць зараз у Беластоку.

15-га кастрычніка на фестывальнай сцэне – «Тутэйшы тэатр». Спектакль гатовы, чакае ацэнак гледачоў. Адкрывае таямніцы спектаклю «Святло ў цемры» яго рэжысёр Андрэй Саўчанка:

-Праца, якая нараджаецца ў калектыве, які зараз мае назву «Тутэйшы тэатр» – гэта студыйны тэатр, які існаваў у Менску да адпаведнага часу пакуль з-за падзеяў, з-за пазіцыі я не быў звольнены, арыштаваны і так далей. Але акторы і тое, што паміж намі адбывалася, патрабуе працягу. І таму мы скарыталіся прапановай Тэатральнага інстытута імя Рашэўскага патрапіць у тэатральную рэзідэнцыю. Пасябравалі з беластоцкай Фундацыяй Tutaka і вырашылі, што мы б хацелі ў супольнасці здзейсніць новы праект, прысвечаны падзеям 1937 года, калі ў нас была “чорная ноч”, падчас якой расстралялі шматлікіх людзей. Сярод іх было шмат творцаў. І мы хочам паглядзець на гэтыя падзеі не толькі як на трагедыю, якая адбылася. Мы б хацелі разгледзець жывых людзей сярод гэтых. Гэта нам самім дапамагае выйсці з такой рэчы, якая называецца віктамізацыя. Мы ўсе адчуваем сябе ахвярамі. І ёсць такое сталае адчуванне, што нам трэба ад гэтага пазбаўляцца.

Першы паказ спектаклю «Святло у цемры» пройдзе ў рамках фестывалю «Напрамак Усход», які і мае на мэце паказаць тэатральную культуру краін-суседак. Беларусы завяршаюць сёлетні фестываль. «Тутэйшы тэатр» – незалежны беларускі праект за мяжой. Афіцыйныя беларускія тэатры пасля падзеў 2020 года на тэатральны фестываль у Беласток мясцовыя арганізатары не запрашаюць.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя