На Гайнаўшчыне выявілі новы ачаг афрыканскай чумы свіней
У вёсцы Бельшчызна, што пад Гайнаўкай, выявілі новы ачаг афрыканскай чумы свіней. Гэта вялікая свінагадоўля, якая налічвае 280 хатніх жывёл. Цяпер іх ўсіх трэба будзе ліквідаваць.
Пра гэта паведаміў падляшскі ветэрынарны лекар Генрык Грабоўскі. Дэзінфекцыю правядуць у суботу. Гэта чацьвёрты выяўлены ў Польшчы ачаг захворванняў на АЧС. Першы быў выяўлены ў лютым 2014 года, апошнні пад канец студзеня 2015-га.
Фота Joanna Żemojda