На Галічыне перапахавалі парэшткі польскіх жаўнераў



У галіцыйскім горадзе Мастыска, што непадалёк ад Львова, адбылося ўрачыстае перапахаванне 85 жаўнераў і афіцэраў Войска Польскага, якія загінулі тут напачатку Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мастыскай дзяржадміністрацыі.

f8c79015-a20a-4640-8011-03e9beb870e4

Сярод перапахаваных магчыма не толькі палякі, але і ўкраінцы, беларусы і яўрэі.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Парэшткі 85 жаўнераў Войска Польскага былі знойдзены падчас пошуковых работ на Галічыне. Вайсковыя ідэнтыфікатары былі толькі на 22 целах. Гэтыя салдаты загінулі ў верасні 1939 года падчас баёў з нацыстамі і былі пахаваныя мясцовымі жыхарамі. З цягам часу месцы пахавання забыліся.

c26452f4-49b2-4330-81c3-6141d56c5218

Жалобная цырымонія адбылася на старых могілках Мастыска. На цырымоніі прысутнічалі ўкраінскія і польскія святары розных канфесій, высокапасадоўцы з абедзьвюх краін, а таксама жаўнеры Войска Польскага, якія зрабілі над магіламі развітальны залп.

Moœciska, Ukraina, 04.11.2015. Metropolita lwowski arcybiskup Mieczys³aw Mokrzycki (P) podczas uroczystoœci pogrzebowych szcz¹tków 100 ¿o³nierzy Wojska Polskiego w koœciele rzymskokatolickim w Moœciskach na Ukrainie, 4 bm. Szcz¹tki ¿o³nierzy poleg³ych w walkach o Lwów we wrzeœniu 1939 roku ekshumowano w ramach projektu poszukiwañ obroñców Lwowa z 1939 roku „Stra¿nicy Narodowej Pamiêci”, realizowanego przez Fundacjê Wolnoœæ i Demokracja we wspó³pracy z Konsulatem RP we Lwowie, Rad¹ Ochrony Pamiêci Walk i Mêczeñstwa oraz polskimi œrodowiskami na Ukrainie.  (dd/ukit) PAP/Darek Delmanowicz

Пошукам і ўшанаваннем ахвяр вайсковых дзеянняў на захадзе Украіны займаецца грамадскае таварыства “Памяць”. Прытым актывісты гэтага таварыства з аднолькавай павагай ставяцца да ўсіх ахвяр вайны – незалежна ад таго, на якім баку яны ваявалі.

Тым часам пашукавікі таварыства “Памяць” выяўляюць усё новыя пахаванні жаўнераў Войска Польскага. Магчыма, па хуткім часе мы даведаемся таксама імёны загінулых на Галічыне беларусаў.

AppleMark

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота PAP