На Грамадскі бюджэт Беластока прызначана 20 млн злотых
На так званы „грамадскі бюджэт” прэзідэнт горада прызначыў 20 мільёнаў злотых.
Паступіла 57 праектаў ад грамадскасці, агульная сума якіх скадае каля 30 мільёнаў злотых. Пры гэтым большасць праектаў тычацца рамонту дарог і спартовай інфраструктуры, кажа прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі:
– Спартова-аздараўленчых найбольш – 28: стадыёны, спортзалы, дзіцячыя пляцоўкі, ёсць таксама станцыя BiKeRа. Грамадска-культурныя – гэта 16: помнікі, клубы, фэсты. Грамадскія кампаніі і інфраструктура – 13: паркінгі, рамонты дарог, ходнікаў і роварныя сцежкі.
Галасаванне за праекты, якія прэтэндуюць на сродкі з Грамадскага бюджэту пройдзе з 3-га па 19-га кастрычніка. Адна асоба зможа прагаласаваць за тры агульнагарадскія і тры раённыя праекты. Галасаваць можна праз інтэрнэт і ў адмысловых пунктах.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя