На канец выпускных экзаменаў – мовы нацыянальных меншасцяў
165 абітурыентаў з ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і Бельску Падляшскім прыступілі да выпускнога экзамену па беларускай мове.
Паводле настаўніцы беларускай мовы Яўгеніі Таранты, тэмы не былі вельмі патрабавальнымі:
– Першая тэма: у чым заключаецца канфлікт пакаленняў. Паразважай над праблемай і абгрунтуй свой погляд, спасылаючыся на пададзены ніжэй тэкст Барыса Сачанкі “Чаравікі-туфелькі”. Праца павінна налічваць не менш чым 250 слоў. Другая тэма: трэба зрабіць аналіз верша Максіма Багдановіча “Пагоня”. І таксама праца павінна налічваць не менш чым 250 слоў.
Апрача сачынення на адну з гэтых тэмаў, вучням трэба было пісьмова адказаць на пытанні да прапанаванага тэксту. Вынікі экзаменаў будуць аб’яўленыя 3 ліпеня.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара