На Херсоншчыне УСУ вызвалілі больш за 20 населеных пунктаў
Пра вызваленне населеных пунктаў на Херсоншчыне заявіў падчас нацыянальнага тэлемарафону кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Генадзь Лагута.

Кіраўнік Херсонскай АВА не стаў удакладняць назваў населеных пунктаў, але падкрэсліў, што УСУ працягваюць ісці наперад, вызваляючы Херсонскую вобласць.
