На кожнага вучня – па два падручнікі беларускай мовы



Падляшская кураторыя асветы прапануе школам падручнікі да навучання беларускай мовы ў 3-м класе пачатковай школы. Новы падручнік “Кругагод” могуць атрымаць бясплатна школы, дзе вывучаецца беларуская мова. Кожнай школе належыць два асобнікі на аднаго вучня, кажа прэс-сакратар кураторыя Анна Марэк:

– Адзін экзэмпляр прадугледжаны для выкарыстання вучнем у школе, другі экземпляр вучань можа выкарыстоўваць дома. Гэта нічога не каштавала – ні вучням, ні іх бацькам.

Кніжка аўтарства Аліны Ваўранюк – настаўніцы беларускай мовы ў пачатковай школе №4 ў Беластоку.

Да кніжкі ў якасці дапаможніка далучана таксама кружэлка з песнямі, якімі могуць карыстацца настаўнікі беларускай мовы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя