На курсах “Мова Нанова” ў Беластоку гаварылі пра лацінку
На курсах “Мова Нанова” ў Беластоку, якія праходзяць у прасторы „МостМедыя”, чарговы занятак быў прысвечаны беларускай лацінцы.

Пасля традыцыйнай практычнай часткі занятку спецыяльны госць Алесь Капуцкі распавёў пра віды беларускай лацінкі, яе выкарыстанне і пазнаёміў з беларускімі лацінскімі літарамі:
– Я лічу, што гэта наш культурны здабытак, прычым вельмі такі важны, і мы яго павінны адрадзіць і развіваць, і карыстацца. Я бачу, што яна зойме дастойнае месца ў нашым жыцці, што яе будуць вывучаць у школах нараўне з кірыліцай. Напрыклад, ёсць такія прафесіі, дзе лепш карыстацца лацінкай: медыкам, матэматыкам, астраномам.
Таксама вядучая курсаў „Мова Нанова” ў Беластоку Кацярына Ваданосава распавяла пра свой досвед наведвання Курапатаў і пазнаёміла прысутных з творамі расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года беларускіх літаратараў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Беларускае Радыё Рацыя
