На літоўска-беларускай мяжы вялізныя чэргі фураў, кіроўцы чакаюць па 8 сутак
Прадстаўнік транспартнай кампаніі Komlita Вітас Клімавічус сказаў, што цяпер у Райгардасе — Прывалцы стаіць 11-кіламетровая чарга з фур, якая практычна не рухаецца з месца. Па яго словах, такіх чэргаў не было за ўсю гісторыю працы кампаніі, піша Delfi.
«Там стаяць два мае цягачы з кіроўцамі. Першы кіроўца прастаяў ля мяжы 8 сутак. Другі цягач прыехаў нядаўна, калі нічога не зменіцца, на гэтым тыдні ён не перасячэ мяжу», — сказаў суразмоўца.
«Нават не вельмі прыемна тэлефанаваць кіроўцам, яны злуюцца. Я разумею іх сітуацыю, вельмі цяжка столькі часу правесці ў кабіне, нікуды не ехаць. Бо там няма магчымасці ні памыцца, ні ў прыбіральню схадзіць, ні паесці», — заўважыў прадстаўнік кампаніі.
Фота: © DELFI / Mindaugas Ažuš