На літоўскіх пунктах пропуску магчымыя збоі
7 і 8 кастрычніка магчымы збоі ў працы праграмных прадуктаў літоўскіх пунктаў пропуску, паведамляе Мытны камітэт.
Як адзначаецца ў паведамленні, мытная служба Літвы плануе ў суботу і нядзелю праводзіць работы па рэканструкцыі інфраструктуры пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы. У сувязі з гэтым з 9 гадзін 7 кастрычніка да 13 гадзін 8 кастрычніка ў літоўскіх пунктах пропуску магчымыя перабоі ў працы праграмных прадуктаў „ЭПІ” і „Транзіт”, а таксама пераход на дакументальнае афармленне.
Мытны камітэт просіць перавозчыкаў, якія плануюць перасякаць мяжу праз пункты пропуску „Беняконі — Шальчынінкай”, „Каменны Лог — Мядзінінкай”, „Катлоўка — Лаварышкес” і „Прывалка — Райгардас”, улічыць гэту інфармацыю.
Беларускія пункты пропуску будуць працаваць у штатным рэжыме.