На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга ўсталююць новы помнік
У Коўне на магіле дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга, пачалі ўсталёўваць новы помнік, паведамляе „Еўрарадыё”. Цяпер на ім ёсць тэкст на беларускай мове, якога раней не было.
-
Фота: Еўрарадыё
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 25 сакавіка, на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
БЧБ-сцяг быў дзяржаўным у БНР, а пасля і ў Рэспубліцы Беларусь. Пад ім праходзілі масавыя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Беларусы Коўна пачалі збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Дуж-Душэўскага ў мінулым годзе.
