На Мазурах перапахаваюць жаўнераў адзелу Рамуальда Райса (псеўданім Буры)
15 лютага на Мазурах у вёсцы Арлова пройдзе перапахаванне парэшткаў жаўнераў аддзелу Рамуальда Райса (псеўданім Буры).
Як паведаміў Каміл Пурлан з гміннай управы ў Выдмінах, перапахаваны будуць парэшткі 9 жаўнераў. Ідэнтыфікаваныя толькі парэшткі Яна Багушэўскага (псеўданім Бітны).
Гаворыць Каміл Пурлан:
– Урачыстасці пройдуць з удзелам уладаў ваяводства ды з удзелам ганаровай кампаніі польскага войска.
Якраз 16 лютага 1946 году ў мясцовасці Гайровске каля Арлова жаўнеры 3 Віленскай Брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання правялі бой, як паведамляе афіцыйна даведка, з савецкім акупантам за самастойную Польшчу. У сутычцы загітнула паводле розных дадзеных ад 16 да 22 жаўнераў аддзелу Рамуальда Райса Бурага.
Варта адзначыць, што з 29 студзеня па 2 лютага 1946 году аддзел Рамуальда Райса (Бурага) “пацыфікаваў” (зачышчаў) беларускія вёскі – катаваў і забіваў іх жыхароў. Толькі цягам гэтых 5 дзён загінула звыш 80 цывільных жыхароў у тым ліку – дзеці.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя