На моўных занятках у Беластоку пагавораць пра беларускую лацінку
14 лістапада — трэці занятак другога сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку.
Што вы ведаеце пра беларускую лацінку? Ці ўмееце пісаць гэтым варыянтам беларускага алфавіта? Навучымся разам!
Госцем сёння будзе краязнаўца з Маладзечна, праваабаронца «Вясны» Алесь Капуцкі. Пачатак у 19.30 у MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44)
Вядучыя: Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц.
Уваход, вядома, вольны, але данаты вітаюцца.