На „Мове Нанове Беласток” будуць развучваць калядкі
26 снежня — шостыя заняткі другога сезона «Мовы Нанова» ў Беластоку! І апошнія ў гэтым годзе.
Як нагадваюць арганізатары, цяпер заняткі ладзяцца ў беларускім хабе “Новая Зямля” (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).

На сустрэчы плануецца развучваць калядныя песні і калядаваць разам з выкладчыцай спеваў варшаўскай “Школы беларускай традыцыйнай культуры” Лізаветай Рэўт.
“Мова Нанова” — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
Пачатак 26 снежня ў 19.30.
