На мяжы Беларусі і Польшчы затрыманы 28 мігрантаў
Польская Памежная ахова затрымала 28 мігрантаў, якія парушылі мяжу з боку Беларусі. Інцыдэнты зарэгістраваны на ўчастках пяці памежных застаў 7 сакавіка.
Сярод затрыманых 10 грамадзян Кубы, дзевяць – Йемена, пяць – Сірыі, тры – Камеруна і адзін грамадзянін Турцыі.