На мяжы Беларусі ў чарзе для выезду ў Еўразвяз стаяць каля тысячы фур



На мяжы Беларусі ў чарзе для выезду ў Еўразвяз стаяць каля тысячы фур.

На мяжы Беларусі з Еўразвязам выезду чакаюць каля 980 фур. Такая інфармацыя змешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На 12 гадзін 4 кастрычніка каля 145 грузавікоў сабралася на беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску „Грыгораўшчына”, каля „Урбанаў” — 180.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску „Відзы” чакаюць больш за 65 грузавікоў, „Катлоўка” — 40, „Каменны Лог” — каля 40, „Беняконі” — звыш 70, „Прывалка” — 75 фур. Прычым стаўноўчая дынаміка праглядалася з 10 да 12 гадзін дня. На раніцу машын на мяжы было больш.

Але на польскім кірунку ад раніцы машын стала нават больш. Перад пунктам пропуску „Брузгі” сабралася 130 фур, „Бераставіца” — больш за 82, „Казловічы” — 150.