На мяжы Беларусі з Еўразвязам сабралася звыш 2650 фураў



На мяжы Беларусі з Еўразвязам сабралася звыш 2650 фураў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Самыя вялікія чэргі назіраюцца на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску „Відзы” чакаюць больш за 210 фур, „Катлоўка” — 350, „Каменны Лог” — больш за 320, „Беняконі” — звыш 340, „Прывалка” — 270 фур.

З пятніцы чэргі фураў чакаюць праезду ў Беларусь на польска-беларускай мяжы. Па стане на 11-ю гадзіну ў „Кузьніцы” кіроўцы фураў чакаюць 20 гадзінаў, у „Баброўніках” – 29 гадзінаў, у „Карошчыне” – 14 гадзінаў.

Беларускае Радыё Рацыя