На мяжы Латвіі і Беларусі затрымана 77 нелегальных мігрантаў
На мяжы Латвіі і Беларусі затрымана 77 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у гэтую краіну ЕЗ, паведамляе латвійская рэдакцыя Delfi са спасылкай на мясцовае інфармагенцтва LETA.
За мінулую ноч, калі ўвайшло ў дзеянне распараджэнне ўрада Латвіі аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі, памежная ахова прадухіліла спробы трапіць у Латвію 56 асоб, адзначае агенцтва.
Усяго з 6 па 10 жніўня за спробу нелегальна перасекчы мяжу Латвіі затрымана 295 чалавек, з пачатку года — 355.
Як паведамлялася раней, урад Латвіі абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю, які будзе дзейнічаць да 10 лістапада.
Фота: delphi.lv