На мяжы Літвы затрыманы адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды з Беларусі
У крымінальнай службе мытні пачата дасудовае расследаванне па факце затрыманай у аўторак (5 кастрычніка) кантрабанды, паведамляе delfi.lt. Мытнікі паста Лаварышкес, агледзеўшы грузавік, які прыбыў з Беларусі, выявілі ў ім, паводле папярэдніх дадзеных, каля 750 тысяч пачкаў цыгарэт.
Мытнікі праверылі грузавік з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю. Яны ўбачылі ў задняй частцы паўпрычэпа вялізныя мяхі з драўнянымі грануламі. Неўзабаве ў тых жа мяхах былі выяўленыя пачкі цыгарэт. Пры наступным даглядзе высветлілася, што большая частка паўпрычэпа была адгароджана драўлянай дошкай, а ўся прастора за ёй таксама была забіта скрынкамі з цыгарэтамі.
Па папярэдніх дадзеных, на гэтым грузавіку перавозілася каля 1500 каробак (750 тысяч пачкаў) беларускіх цыгарэт Fest, кошт якіх з улікам падаткаў складае 2, 737 млн. еўра.