На мяжы сур’ёзна паранены польскі паліцэйскі
Супрацоўнік паліцыі атрымаў раненне падчас сутыкнення з мігрантамі на мяжы з Беларуссю, паведамляе паліцыя Польшчы.

– На жаль, у выніку нападу натхнёных беларускім бокам людзей сур’ёзна пацярпеў адзін з паліцэйскіх, яму цяпер аказваюць дапамогу, машына хуткай дапамогі вязе яго ў бальніцу. Верагодна, адбыўся пералом костак чэрапа пасля ўдару нейкім прадметам.
– Беларускі бок непрадказальны, можна ўсяго спадзявацца. Нас атакуюць, кідаюць у нас прадметы, выбуховыя гранаты, не ведаем дакладна што гэта. Неспакойна. Тое, што адбываецца, спробы сілавога перасячэння мяжы, агрэсія з боку мігрантаў вельмі непакоіць. Тое, што сёння адбываецца ў Кузніцы, можна назваць атакай на польскія службы. Паліцыянт атрымаў камянём у твар, яму аказваецца дапамога. Неспакойна, хоць спробаў ужо менш.
16 лістапада сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася: мігранты атакуюць памежнікаў камянямі і бярвеннем, у адказ польскія памежнікі ўжылі слёзацечны газ і вадамёты.
Беларускае Радыё Рацыя
