На мяжы ўтварыліся вялікія чэргі
На еўрапейскім напрамку беларускай мяжы зноў утварыліся вялікія чэргі. Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 8:00 выезду ў краіны Еўразвязу чакаюць каля 600 грузавікоў.
Самыя доўгія чэргі як звычайна на мяжы з Літвой – больш за 420:
-у «Каменным Логу» – больш за 150 машын;у «Прывалцы» – больш за 130;
-у «Катлоўцы» – больш за 80;
-у «Беняконях» – больш за 60 грузавікоў.
Таксама нямала стаяць машын на выезд у Латвію – больш за 150:
-у «Грыгораўшчыне» – больш за 90;
-ва «Урбанах» – больш за 50.
На гэтым фоне сітуацыя на польскім напрамку выглядае практычна як штыль – на «Брузгах» уезду ў Еўразвяз чакаюць каля двух дзясяткаў грузавікоў.
Беларускае Радыё Рацыя