На мяжы з Беларуссю пабачылі вайсковую калону пад БЧБ-сцягамі
16 гадоў таму
У сеціве з’явіліся фота і відэа з калонай вайсковых джыпаў, пікапаў і грузавікоў пад бел-чырвона-белымі сягамі.

На транспарце таксама бачны нанесены шасціканцовы крыж-Еўфрасіннеўскі, або Ярылы, традыцыйны для Беларусі. Сцвярджалася, што відэа знята ў Ровенскай вобласці і што калона едзе ў бок беларускай мяжы. Гэты рэгіён мяжуе з Беларуссю ў раёне Пінска і Лунінца.
Як патлумачыў кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько, „гэта ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя”. Хто арганізаваў гэту спецаперацыю і ці ўдзельнічалі ў ёй беларусы, Манько невядома.
