На мяжы з Беларуссю пабудуюць абарончыя збудаванні
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак анансаваў стварэнне закона, у адпаведнасці з якім на польска-беларускай мяжы будуць пабудаваны ўмацаванні. Яны павінны спыніць міграцыйны ціск. Пра гэта Блашчак выказаўся ў інтэрв’ю «Польскаму радыё».
Міністр Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча мае намер скарыстацца венгерскім досьведам, вынесеным з міграцыйнага крызісу 2015 года. Марыюш Блашчак падкрэсліў, што сённяшняя мяжа паміж Польшчай і Беларуссю эфектыўна мінімізуе прыток мігрантаў. Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што на польска-беларускай мяжы будзе павялічаная колькасць вайскоўцаў, якія штодня аказваюць падтрымку памежнікам. Цяпер там знаходзяцца 3 тысячы вайскоўцаў. Пры неабходнасці іх колькасць можа быць падвоена.
Фота: Grzegorz Bukala /Reporter