На мяжы з Літвой і Латвіяй сур’ёзна выраслі чэргі вялікагрузаў
На мяжы з Літвой і Латвіяй сур’ёзна выраслі чэргі вялікагрузаў. За месяц чэргі грузавікоў у Літву выраслі ў 3,5 разу, у Латвію — у 4,3 разу, кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Калі ў пачатку кастрычніка на беларуска-літоўскай мяжы сваёй чаргі на выезд чакалі 440 фур, то на канец месяца — 1510, на беларуска-літоўскай мяжы колькасць вялікагрузаў вырасла з 90 да 390.

У беларускім памежным ведамстве лічаць, што ў вялікіх чэргах вінаватыя калегі ў сумежных краін, якія ігнаравалі нормы пропуску транспартных сродкаў. Між іншага, праз самы запатрабаваны маршрут у ЕЗ для фураў — літоўскі Мядзінінкай (Каменны Лог) — за месяц прайшло менш за 20% аўтамабіляў ад нормы, кажуць у ДПК Беларусі.
У літоўскай мытні раней ужо адказвалі на гэтыя абвінавачанні. Там кажуць, што заторы звязаныя са скарачэннем пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ. У Польшчы і Латвіі цяпер засталося па адным дзейным ПП на мяжы з Беларуссю. Яшчэ 4 памежныя пункты дзейнічаюць на беларуска-літоўскай мяжы.
