На мяжы захоўваецца транспартны калапс
Амаль дзве тысячы вялікагрузных аўтамабіляў стаяць на межах Беларусі і Еўразвязу. Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, па стане на 12 гадзін:
– выезду ў літоўскім напрамку чакаюць больш за 840 фур, з іх больш за 320 у “Каменным Логу”;
– выезду ў польскім напрамку чакаюць амаль 700 фураў, з іх больш за 350 у “Казловічах” і больш за 240 у “Брузгах”;
– у латвійскім напрамку ў “Грыгароўшчыне” больш за 480 грузавых машын. У напрамку Украіны чэргаў няма.
Беларускае Радыё Рацыя
