На мяжы затрыманы кантрабандныя ветэрынарныя прэпараты



Каля 130 адзінак ветэрынарных фармацэўтычных прэпаратаў затрымалі супрацоўнікі польскай мытні на памежным пераходзе ў Баброўніках.

48-гадовы грамадзянін Беларусі схаваў кантрабанду ў легкавым аўтамабілі “Фольксваген”, якім ехаў праз беларуска-польскую мяжу. Каментуе супрацоўнік Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:

– Выявілі 127  шпрыцаў і  ін’екцыйных лекаў, якія змяшчаюць антыбактэрыйныя і супрацьзапаленчыя прэпараты для жывёл. Чалавек схаваў іх у некалькіх месцах сваёй машыны – у шафках, аптэчцы і выемцы для запаснога кола. У сувязі са спробай кантрабанды супрацоўнікі з Баброўнікаў пачалі крымінальную справу ў дачыненні да беларуса. Мужчыну чакае штраф.

Мытнікі таксама скіравалі справу беларуса ў паліцыю.

Яго падазраюць у парушэнні фармацэўтычнага закона Польшчы, які рэгулюе абарот лекавых сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kas.gov.pl