На мяжы зноў транспартны калапс



На заходнім кірунку дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску зноў транспартны калапс, як паведамляе дзяржаўны памежны камітэт. Як звычайна, больш за ўсё вялікагрузных аўтамабіляў сабралася на выезд у Літву – 940:

«Каменны Лог» – больш за 430;

«Прывалка» – больш за 210;

«Беняконі» – больш за 200;

«Катлоўка» – больш за 100 фур.

Таксама шмат грузавых машын стаіць у чарзе на латвійскім напрамку – 410:

«Урбаны» – больш за 210;

«Грыгораўшчына» – больш за 200 машын.

У двух пунктах пропуску на выезд у Польшчу стаяць 80 фур:

«Брузгі» – больш за 70;

«Казловічы» – больш за 10 машын.

Паводле gpk.gov.bу