На трасе Беласток-Баброўнікі з’явілася рэклама Радыё Рацыя



На выезде з Беластока ў кірунку Баброўнікаў, а таксама пад Гарадком усталяваныя вялікія рэкламныя білборды Радыё Рацыя, з пазначэннем частаты, на якой нас можна слухаць: 98,1.

Нагадаем, нас можна пачуць кругласутачна на хвалі 98,1 FM у: Беластоку, Гагродні, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Зэльве, Азёрах, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Сямятычах, Саколцы, Аўгустове, ды на 99,2 FM у: Берасці, Белай-Падляшскай, Камянцы, Высокім, Маларыце.

На польска-беларускім памежжы Радыё Рацыя ахоплівае тэрыторыю, якую насяляе каля 2,5 мільёны чалавек. Радыё Рацыя можна слухаць ва ўсёй паласе польска-беларускай мяжы. Ахоплівае яно ўсе дарожныя пагранпераходы: Брузгі – Кузніца-Беластоцкая, Бераставіца – Баброўнікі, Пяшчатка – Полаўцы, Брасце – Цярэспаль.

Беларускае Радыё Рацыя