На Падляшшы 171 новы выпадак каронавірусу
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў нядзелю 3 студзеня пра 5739 новых заражэнняў каронавірусам, у тым ліку пра 171 выпадак у Падляшскім ваяводстве.
У краіне загінуў 61 чалавек, інфікаваны каронавірусам. Сем чалавек памерлі ад COVID-19, у той час як 54 чалавекі памерлі з-за суіснавання COVID-19 з іншымі хваробамі.
Беларускае Радыё Рацыя