На Падляшшы – 324 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19
На Падляшшы тры новыя выпадкі заражэння каронавірусам, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
· Малады чалавек з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя. · Дзіця з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя. · Пажылая жанчына з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя.
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго на Падляшшы 324 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19.
***
На Падляшшы чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам, якія пацверджаны станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі: трое маладых людзей з Беластоку (хатняя ізаляцыя) і жанчына сярэдніх гадоў з Семятыцкага павету (хатняя ізаляцыя).
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго на Падляшшы 316 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
***
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства інфармуюць пра яшчэ 21 выпадак заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Каронавірус знайшлі ў наступных грамадзян:
· Трое дзяцей з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя
· Маладая жанчына з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя
· Пажылая жанчына з Мазавецкага павету, ізаляцыя дома
· Дзіця з Мазавецкага павету шпіталізавана ў лякарню ў Ломжы
· Маладая жанчына з Мазавецкага павету шпіталізавана ў лякарню ў Ломжы
· Пажылая жанчына з Мазавецкага павету шпіталізавана ў лякарню ў Ломжы
· Чатыры пажылыя жанчыны з Бельскага павету шпіталізаваны ў шпіталь у Бельску-Падляшскім
· Жанчына сярэдніх гадоў з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя
· Пажылая жанчына з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя
· Дзіця з Замброўскага павету, хатняя ізаляцыя
· Мужчына сярэдніх гадоў з Замброўскага павету, хатняя ізаляцыя
· Пажылы мужчына з Бельскага павету, ізаляцыя дома
· Двое пажылых мужчын з Мазавецкага павету, хатняя ізаляцыя
· Мужчына сярэдніх гадоў з Мазавецкага павету, ізаляцыя дома
· Мужчына сярэдніх гадоў ў Беластоцкім павеце, хатняя ізаляцыя
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Беларускае Радыё Рацыя