На Падляшшы 361 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19 (абноўлена)
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ два выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
Захварэла жанчына ў Беластоку, яна знаходзіцца на хатняй ізаляцыі і маладая жанчына з Беластока, таксама – на хатняй ізаляцыі.
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічнай дапамогай.
Усяго на Падляшшы 361 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19
***
На Падляшшы выяўлены тры новыя выпадкі заражэння каронавірусам, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
· Дзве пажылыя жанчыны з Бельскага павета, шпіталізаваны ў шпіталь у Бельску Падляшскім.
· Мужчына сярэдніх гадоў з Бельскага павета, шпіталізаваны ў шпіталь у Бельску Падляшскім.
Кантактныя асобы ахоплены эпідэміялагічным кантролем.
Усяго на Падляшшы 347 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
***
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра яшчэ два выпадкі каронавіруснай інфекцыі ў рэгіёне, якія пацверджаны станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў. У Беластоку захварэлі дзіцё і падлетак. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным дапамогай.
***
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі:
· Тры маладыя жанчыны з Мазавецкага павету, хатняя ізаляцыя
· Малады чалавек з Мазавецкага павету, ізаляцыя дома
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічнай дапамогай.
Усяго на Падляшшы цяпер 341 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19.
Яшчэ 13 жыхароў рэгіёну выздаравелі (усяго 107 чалавек): дзве жанчыны сталага ўзросту і падлетак з Бельскага павета, пажылая жанчына, дзве маладыя жанчыны і малады чалавек з Беластока, пажылая жанчына, малады чалавек і пажылы мужчына з Мазавецкага павету, мужчына ва ўзросце з Кальнскага павету, жанчына ў самым росквіце жыцця з Замброўскага павету і мужчына ў самым росквіце жыцця з Ломжскага павету.
Упраўленне Падляскага ваяводства ў Беластоку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі службамі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у эпідэміялагічных мерапрыемствах. Цэнтр ваяводскіх крызісных сітуацый кругласутачна адсочвае сітуацыю ў рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя