На Падляшшы 468 пацверджаных выпадкаў заражэння Covid-19
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра пяць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў – гэта жанчына з Беластоцкага павета і чатыры жанчыны з Беластока. Усе яны знаходзяцца на хатняй ізаляцыі.
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.
Усяго на Падляшшы 468 пацверджаных выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.
Беларускае Радыё Рацыя