На Падляшшы абвешчаны конкурс праектаў нацыянальных меншасцяў
Урад Падляшскага ваяводства абвясціў конкурс у сферы дзейнасці для нацыянальных і этнічных меншасцяў, а таксама для рэгіянальных моваў, з наступнымі задачамі: падтрыманне і распаўсюджванне нацыянальнай традыцыі, развіццё нацыянальнай, грамадзянскай і культурнай свядомасці.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе неабходна падаваць на сайце witkac.pl.
Апошні тэрмін падачы прапановы ў сістэме witkac.pl – 30/01 – 21.02.2020.
Крайні тэрмін падачы пацверджання аб падачы прапановы ў папяровай версіі з дадаткамі – 30.01-25.02.2020 г. (у выпадку паштовых адпраўленняў дата на паштовай капэрце вызначальная).
Віды задач у сферы дзейнасці нацыянальных і этнічных меншасцей і рэгіянальнай мовы, на якія скіраваны конкурс:
– падтрымка культурных ініцыятыў і рэгіянальнай мовы нацыянальных і этнічных меншасцей, якія жывуць у Падляшскім ваяводстве; – падтрымка ініцыятыў па захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, папулярызацыі і абароне элементаў традыцыйнай культуры з асаблівым акцэнтам на матэрыяльную і нематэрыяльную спадчыну.
Больш падрабязна пра конкурс можна даведацца на сайце wrotapodlasia.pl
Беларускае Радыё Рацыя