На Падляшшы аб’яўлены конкурс на лепшае захаванне традыцыйнай драўлянай хаты



6000 злотых чакае на пераможца штогадовага конкурсу на найлепш захаваную драўляную спадчыну Падляшскага ваяводства. Як паведамляе Маршалкоўская ўправа, заяўкі можна падаваць да 18 траўня. У конкурсе могуць прымаць удзел уласнікі драўляных хатаў і гаспадарчых будынкаў, пабудаваных да 1960 года.

Як кажа Анатоль Вап, дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы, важна, каб будынак быў у добрым тэхнічным стане.

– Гэта не можа быць руіна, якая валіцца. Захоўваць, тое што можна, таксама і з аздобаў дома. Перадусім унутранае распланаванне хаты, калі трэба змяніць, то так змяніць, каб гэта была бачна, як было калісьці. Ну і вядома, важна захаваць хаця б частку мэблі, старых аздоб, абразы.

У мінулым годзе першае месца ў конкурсе на лепш захаванае драўлянае будаўніцтва павандравала да Тамары Ляшчынскай з Сацоў за аднаўленне старой вясковай забудовы. Сёлета імя праможцы даведаемся восенню. Раней у чэрвені і ліпені адмысловая камісія будзе ацэньваць заяўленыя на конкурс будынкі.

Лукаш Ленаюк, Беларускае Радыё ацыя, Беласток.