На Падляшшы адкрылі гарадзішча, якое можа быць старэйшае за Біскупін



На Падляшшы адкрылі гарадзішча, якое можа быць старэйшае за Біскупін. Археолагі на лугах у вёсцы Вялікая Яцвязь, што ў гміне Сухаволя, знайшлі асаду, якой 2,5 тысяч гадоў. Зараз вядуцца тут раскопкі.

Археолагам удалося знайсці фрагменты пасуды, керамікі і крэменяў. Гэта першая гарадзішча жалезнай эпохі, знойдзенае на Падляшшы, кажа археолаг з Падляшскага музея ў Беластоку Адам Ваврусевіч:

На цяперашні момант гэта адзін з найстарэйшых абарончых аб’ектаў, якія вядомы на тэрыторыі Падляшша. Дагэтуль нам было вядома шмат такіх абарончых аб’ектаў і ў пераважнай большасці іх аўтаматычна прыпісвалі да перыяду ранняга сярэднявечча. А нашы даследаванні сведчаць, што ўсё прынамсі частка гэтых аб’ектаў нашмат старэйшыя і паходзяць з позняга бронзавага веку.

Над раскопкамі працуюць археолагі з Падляшскага музея ды студэнты з Універсітэта ў Познані імя Адама Міцкевіча і Варшаўскага ўніверсітэта. Сабраны матэрыял трапіць у Падляшскі музей, дзе будзе дакладна апрацаваны. З часам паўстане публікацыя на тэму адкрыцця гарадзішча.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі