На Падляшшы адрамантуюць дзве дарогі



215 мільёнаў злотых ад Еўразвяза атрымае Падляшскае ваяводства на рамонты дзвюх дарог. Гэта 14 кіламетраў на трасе з Беластока ў Лапы і 8 кіламетраў з Заблудава ў напрамку Бельска Падляшскага. Праект прадугледжвае пашырэнне дарогі да сямі метраў і ўзмацненне паверхні. Дадаткова ўздоўж дарог узнікнуць роварныя сцежкі і тратуары, што палепшыць бяспеку і камунікацыйную даступнасць прыбеластоцкіх гарадоў, кажа маршалак ваяводства Юры Ляшчынскі.

– Развіццё, камфорт, бяспека, інвестыцыйныя тэрыторыі, развіццё прадпрымальніцтва. Але дарога ў кірунку Лапаў, Высока Мазавецкага ёсць таксама альтэрнатывай для дарогі S8. Штосьці дзеецца на дарогах з-за хуткага руху — тады ёсць гэтая альтэрнатыва, што вельмі важна.

Як дадае маршалак Ляшчынскі, перабудова звязаная з развіццём Беластока, які ў будучыні будзе разрастацца ў напрамку Гайнаўкі, Бельска Падляшскага ды Лапаў. Абедзве дарогі пабудуюць да ліпеня 2019 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Радыё Рацыя

Фота ddb24.pl