На Падляшшы афіцыйна працуе 28 тысяч іншаземцаў, палова з іх – беларусы
Большасць іншаземцаў, 61 працэнт, працуе ў Падляскім ваяводстве, маючы дамову на працу, астатнія – дамову падраду, і яшчэ 3% адкрылі ўласныя фірмы.

Большасць іншаземцаў, якія працуюць на Падляшшы, – мужчыны. У гэтай статыстыцы ўлічаныя толькі тыя, хто плаціць складкі ў Нацыянальны фонд здароўя – ZUS, адпаведна не ўлічаныя тыя, хто працуе на падставе кароткачасовых кантрактаў.
