На Падляшшы афіцыйна працуе больш за 15 000 замежнікаў
Большасць з іх – беларусы і ўкраінцы. Гэта дадзеныя на канец снежня.
У 2020 годзе колькасць занятых замежнікаў у Падляшскім ваяводстве пачала скарачацца.
З сакавіка па травень 2020 года колькасць застрахаваных замежнікаў скарацілася, што было звязана з абмежаваннямі, уведзенымі ў Польшчы ў сувязі з распаўсюджваннем віруса SARS-CoV-2. Зніжэнне, якое можна было назіраць у наступныя месяцы, спынілася ў чэрвені на лічбе 12,3 тысячы. Наступныя месяцы адзначалася павелічэнне і на канец года лічба перавысіла 15,3 тысячы, – кажа Катажына Крупічка, прэс-сакратарка Аддзелу сацыяльнай абароны Падляшша.
7000 замежнікаў, занятых на Падляшшы, – гэта беларусы, 6000 – украінцы. Большасць з іх – служачыя, але больш за 580 чалавек вядуць уласны бізнес.
Фота: МН